viasna on patreon

Жанна Літвіна: "Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры"

2009 2009-02-25T15:56:54+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/j_litvina.jpg
Жана Літвіна, старшыня БАЖ

Жана Літвіна, старшыня БАЖ

Старшыня БАЖ Жанна Літві­на каментуе судовае рашэнне аб прызнанні нумару «­AR­CHE» экстрэмісцкім:  

 

«Па сваёй адыёзнасці сённяшняе рашэнне Брэсцкага суда можн­а параўнаць з сумнавядомымі падзеямі 27 сакавіка мінулаг­а года. Год таму супрацоўнікі КДБ сталі выканаўцамі аперацыі па ператрусах і выманні тэхнікі ў журналістаў; у гэтым выпадку ініцыятыва судовага працэсу належала УКДБ па Брэсцкай вобласці.

Найбольш пытанняў выклікае тое, што суд вынес рашэнне без адпаведнай экспертызы, а таксама што паседжанне праходзіла ў закрытым рэжыме. Для мяне гэта сведыць пра жаданне прыхаваць сутнасць гэтага судовага працэсу ад грамадскасці.

 

Яшчэ больш абсурднай гэтая сітуацыя выглядае з улікам таго, што часопіс «ARCHE» — легальнае, зарэгістраванае выданне і, да таго ж, адзіны беларускі СМІ, запрошаны ў сетку еўрапейскіх інтэлектуальных часопісаў «Eurozine».

 

Гэта грубы наступ на свабоду выказвання замест павагі да правоў грамадзян на атрыманне ін­фармацыі. КДБ бярэ на сябе цэнзарскія функцыі і прысвойвае права на ісціну ў апошняй інстанцыі.

 

У мяне складваецца ўражанне, што ўнутры краіны існуюць пэўныя сілы, дзеянні якіх скіраваныя на блакаванне перамоўнага працэсу, супраць першых парасткаў узаемаразумення ў нашым грамадстве. Такімі дзеяннямі перакрэсліваюцца ўсе абвешчаныя добрыя намеры. Гэта ўдар па дыялогу, дэманстрацыя таго, што намаганні пэўных сілаў ужо зараз скіраваныя на яго згортванне».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства