viasna on patreon

Журналістаў папярэджваюць аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат»

2009 2009-02-25T11:33:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg

Сябру Беларускай асацыяцыі журналістаў Таццяна Бублікава 24 лютага выклікалі ў пракуратуру Гомельскай вобласці. Там яе папярэдзілі аб недапушчальнасці супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі ў адпаведнасці з ч. 4 ст. 35 новага закона аб СМІ.

 

Як паведаміла БелаПАН сама Бублікава, у пракуратуры ёй растлумачылі, што двое грамадзян звярнуліся з просьбай правесці праверку ў дачыненні да журналісткі, якая нібыта супрацоўнічае з польскім спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат». Бублікавай былі прад'яўленыя раздрукоўкі з сайта тэлеканала «Белсат» за 22 лістапада 2008 гаду. У адным з матэрыялаў маецца каментар дырэктара Гомельскага драматычнага тэатра Валянціны Маісеенка аб праведзеным у горадзе фэсце. Дырэктар драмтэатра, па словах супрацоўнікаў пракуратуры, звярнулася з заявай, што яна давала каментар Бублікавай, якая не папярэдзіла яе аб тым, што матэрыял з'явіцца ў польскіх СМІ.

 

У пракуратуры журналістцы паказалі таксама адказ на запыт у МЗС Беларусі, дзе гаворыцца, што тэлеканал «Белсат» на тэрыторыі краіны не зарэгістраваны. Адказ з МЗС быў атрыманы 19 студзеня.

 

«Цікава, што заявы ад абураных грамадзян паступілі ў пракуратуру 28 студзеня, але яшчэ 19 студзеня быў атрыманы адказ з МЗС, а раздрукоўкі з сайта «Белсат» былі ў пракуратуры яшчэ 2 снежня. Атрымліваецца, яны загадзя праводзілі праверку, і толькі затым паступілі заявы ад грамадзян», — адзначыла Т.Бублікава.

 

Яна падкрэсліла, што на тэрыторыі Беларусі не ажыццяўляе журналісцкую дзейнасць ад імя тэлеканала «Белсат», журналістам працуе з 2002 году, супрацоўнічае з рознымі выданнямі.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства