viasna on patreon

Журналістаў пад суд

2009 2009-02-24T12:50:17+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zhurnalisty_cisk.jpg

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля працягваюцца суды над удзельнікамі акцыі ў абарону беларускай мовы. Акцыя адбылася 21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтым разам судзяць сяброў Беларускай асацыяцыі журналістаў Зьмітра Кармазіна й Алега Рыжкова, якія асьвятлялі тыя падзеі.


“Нас з Рыжковым падманам затрымаў капітан міліцыі Сяргей Алейнік на вуліцы Камунараў, далёка ад удзельнікаў акцыі. Капітан быў у цывільным, паказаў сваё пасьведчаньне камандзіра спэцроты хуткага рэагаваньня палку патрульна-паставой службы УУС і сказаў, што мы нібыта падобныя да двух нападнікаў, якія зьбілі чалавека. Таму трэба прайсьці ў Цэнтральны райаддзел міліцыі на апазнаньне. У акцыі мы ня ўдзельнічалі, а проста здымалі яе на відэакамэру, бралі інтэрвію”, — паведаміў Зьміцер Кармазін.

У міліцыі сяброў БАЖ трымалі амаль шэсьць гадзін. Ніякага апазнаньня не было. Міліцыянты ўчынілі абодвум асабісты дагляд. Алегу Рыжкову нават не патлумачылі ягоныя правы, а зь відэакамэры забралі касэту.

На журналістаў склалі пратаколы за “парушэньне правілаў правядзеньня вулічных акцый” — паводле ч.1, артыкула 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Напярэдадні ў Цэнтральным судзе за флэш-моб у абарону роднай мовы адзін удзельнік арыштаваны на 7 сутак, трое іншых пакараны буйнымі штрафамі — ад 700 тысяч да 1 мільёна 750 тысяч рублёў.

Судовая зала

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства