Беларускія памежнікі абшукваюць студэнтаў ЭГУ
https://spring96.org/be/news/27373
2009
2009-02-23T12:20:32+0200
2009-02-23T12:20:32+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/egu1.jpg
У нядзелю ўвечары маладафронтаўца Зьмітра Ясевіча, які навучаецца ў ЭГУ і ехаў на вакацыі дадому ў Беларусь, абшукалі на мяжы. У Зьмітра дасканала перагледзелі ўсе асабістыя рэчы, асабліва іх цікавіла інфармацыя, што знаходзілася на ноўтбуку.
Пасьля ператрусу памежнікі распытвалі Зьмітра, дзе ён жыве, дзе навучаецца: у якім унівэрсытэце, на якім факультэце, нават пацікавіліся, на якія адзнакі маладафронтавец здаў сэсію.
«Відавочна, быў загад на ператрус – перад вобшукам жанчына-памежніца па рацыі з кімсьці кансультавалася, - кажа Зьміцер Ясевіч. – Такія непрыемныя вобшукі часта былі і раней, але прынамся за апошнюю палову году - за пэрыяд «лібэралізацы» гэта першы выпадак», паведамляе Хартыя-97