viasna on patreon

Дэпартаванага з Беларусі епіскапа выклікалі на допыт па справе аб выбуху ў Менску

2009 2009-02-19T17:25:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/pratestanty_-_poland_no1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Веніямін Брух, пратэстанцкі епіскап, атрымаў позву ў Цэнтральнае РУУС Менска. У позве адзначана, што святара выклікаюць у якасці сведкі па справе аб выбуху ў Менску на афіцыйны Дзень незалежнасці.

 

Веніяміна Бруха затрымалі супрацоўнікі памежнай службы РБ уначы 16 кастрычніка 2008 года ў аэрапорце «Менск-2». Яго змясцілі ў ізалятар, а затым дэпартавалі з Беларусі.

 

«Цікава атрымліваецца – у беларускіх уладаў «адна рука не ведае, што робіць другая». Дэпартамент па міграцыі – высылае, а ўпраўленне ўнутраных справаў – выклікае. Я б хацеў вярнуцца ў Беларусь, якую лічу сваім домам. Аднак забарона на ўезд для мяне ўсё яшчэ застаецца ў сіле», - пракаментаваў сітуацыю Веніямін Брух.

 

Веніямін Брух – пратэстанцкі епіскап і пастар, вядомы ў Беларусі служыцель, заснавальнік адной пратэстанцкіх рэлігійных супольнасцяў, царквы «Царква Ісуса Хрыста» у Менску. Пастарам «Царквы Ісуса Хрыста» Веніямін Брух быў з 1991 па 2002 гады, нагадвае «Тэлеграф».

 

«Дэпартацыя служыцеляў і забарона на ўезд у краіну рэлігійным дзеячам – распаўсюджаная з'ява ў цяперашні час. Некалькі дзён таму з краіны былі высланыя грамадзяне Даніі, якіх абвінавацілі ў «распаўсюдзе ідэяў рэлігійнага характару і арганізацыі рэлігійнай дзейнасці». Забарону на ўезд у Беларусь атрымалі некалькі дзясяткаў каталіцкіх святароў і манашак», - заявілі з гэтай нагоды ў арганізацыі «Хрысьціянскі Праваабарончы Дом».

 

Ва Украіне ў цяперашні час пражывае пратэстанцкі пастар Яраслаў Лукасік, які быў дэпартаваны паўтары гады таму. Беларускія ўлады забаранілі яму ўезд на тэрыторыю краіны тэрмінам на пяць гадоў. Яраслаў Лукасік каментуе сітуацыю так: «Гэта ўсё нейкая трагікамедыя. Веру, што яна хутка скончыцца. І тыя, хто быў вымушаны з'ехаць, вярнуцца ў Беларусь».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства