viasna on patreon

Выйшаў новый указ Лукашэнкі пра забарону замежнай дапамогі

2005 2005-08-18T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

17 жніўня выйшаў новы варыянт прэзыдэнцкага ўказу пра “Пра міжнародную тэхнічную дапамогу”, у якім забараняецца атрыманьне і выкарыстаньне міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў “антыканстытуцыйных мэтах”, паведаміла радыё Свабода. Забараняецца атрымліваць міжнародную тэхнічную дапамогу "для захопу ці скіданьня дзяржаўнай улады, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Беларусі, для распальваньня сацыяльнай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасьці". Дапамога таксама ня можа выкарыстоўвацца для падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў, рэфэрэндумаў, масавых акцыяў, вырабу агітацыйных матэрыялаў.
У прэсавай службе Лукашэнкі паведамілі, што указ адносіць да міжнароднай тэхнічнай дапамогі бясплатную дапамогу ў форме арганізацыі і правядзеньня сэмінараў, канфэрэнцыяў і іншых грамадзкіх мерапрыемстваў.
Арганізатары такіх мерапрыемстваў – атрымальнікі міжнароднай тэхнічнай дапамогі павіны падаваць інфармацыю аб іх арганізацыі і правядзеньні ў камісію па пытаньнях міжнароднага тэхнічнага супрацоўніцтва.
На думку прадстаўнікоў беларускага трэцяга сэктару, станоўчых ці адмоўных зьменаў новы ўказ не прынясе: атрымаць фінансаваньне па лініі міжнародных донарскіх арганізацыяў будзе па-ранейшаму складана.
Міжнародная тэхнічная дапамога – гэта грашовыя сродкі, дастаўка абсталяваньня ды іншай маёмасьці для рэалізацыі пэўных праектаў, а таксама правядзеньне канфэрэнцыяў ці сэмінараў. Атрымліваць дапамогу маюць права дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь, юрыдычныя асобы і грамадзяне краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства