viasna on patreon

22 сакавіка ў Варшаве адбудзецца штогадовы канцэрт “Салідарныя з Беларуссю”

2009 2009-02-19T14:29:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/salidarnost_kancert_polshcha.jpg

Канцэрт стаў традыцыйным і праходзіць штогод у Варшаве напярэдадні альбо адразу пасля беларускага дня незалежнасці 25 сакавіка. Яго арганізатарам выступае польская ініцыятыва “Вольная Беларусь”.

Напачатку канцэрт быў задуманы як месца, дзе беларускія музыкі, якія не маюць магчымасці выступаць у Беларусі, спяваюць разам з польскімі артыстамі. Але хутка набыў форму музычнага інфармацыйна-забаўляльнага мерапрыемства, якое наведваюць ад пяці (у 2006 годзе) да 15 тысяч (у 2008 годзе) палякаў і беларусаў.

Акрамя музычнага складніка, на канцэрце таксама паказваюцца кароткія фільмы, што адлюстроўваюць палітычную ды сацыяльную сітуацыю ў Беларусі.

У гэтым годзе фармат правядзення мерапрыемства ўжо папярэдне вызначаны. Замест грандаў айчыннага гэтым разам на канцэрце зайграюць маладыя беларускія гурты.

Расказвае Ясь Віснеўскі, каардынатар сёлетняй падрыхтоўкі канцэрту.

Ясь Віснеўскі: “Маем на 100% пацверджаныя беларускія гурты “Далі” і “Мёд”. Яны зайграюць паўнавартасны канцэрт перад тэлевізійнай часткай — для гледачоў, што прыйдуць на пляц. Пасля яны будуць выступаць у частцы сцэнарнай разам з іншымі польскімі і беларускімі гуртамі. Таксама праводзім размову з іншымі новымі, маладымі, свежымі беларускімі гуртамі, на якіх мы таксама разлічваем”.

Што датычыцца польскіх гуртоў, спадар Віснеўскі патлумачыў, што іх спісы таксама ўзгадняюцца. Папярэдне ёсць згода такіх музыкаў, як Ліпінскі, Бялеўскі, Наталля Пшыбыш, Тымон Тыманьскі, Адась Новак і іншыя. Усе гэтыя артысты атаясамліваюцца ў Польшчы з незалежнай сцэнай, і менавіта таму былі выбраныя для ўдзелу ў канцэрце.

Ясь Віснеўскі: “Гэта артысты, якія атаясамляюцца з незалежнай сцэнай і гарантуюць высокі мастацкі ўзровень ўсяго мерапрыемства”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства