viasna on patreon

Забароненыя пікеты супраць АЭС

2009 2009-02-19T11:06:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/aes_astravec1.jpg
фота vialejka.org

фота vialejka.org

Гарадзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадскага актывіста з Астраўца Міколы Уласевіча, які не пагадзіўся з рашэннем мясцовых уладаў аб забароне на правядзенне шэрагу пікетаў супраць пабудовы атамнай электрастанцыі на тэрыторыі Астравецкага раёна.

 

Напрыканцы снежня мінулага года суд Астравецкага раёна палічыў адмову мясцовых уладаў цалкам абгрунтаванай, у сувязі з чым Мікола Уласевіч абскардзіў рашэнне ў судзе Гарадзенскай вобласці. Аднак, вышэйстаячая установа вырашыла, што парушэнняў заканадаўства ў забароне правядзення акцыі пратэсту супраць пабудовы няма, у сувязі з чым пакінула рашэнне суда Астравецкага раёна ў сіле. На думку самога Міколы Уласевіча, судовыя установы дзейнічаюць згодна з загадамі ўладаў і маюць на мэце перашкодзіць грамадскім актывістам праводзіць інфармацыйную кампанію супраць пабудовы АЭС на тэрыторыі Астравецкага раёна.

 

Адмову суда Гарадзенскай вобласці Мікола Уласевіч збіраецца абскардзіць у Вярхоўным судзе:калі усе судовыя установы будуць пройдзеныя і грамадскі актывіст не атрымае дазволу на правядзенне інфармацыйных пікетаў, ён разам са сваімі паплечнікамі збіраецца праводзіць несанкцыянаваныя акцыі пратэсту.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства