viasna on patreon

Cудовая эпапея ў Лельчыцах працягваецца

2009 2009-02-18T13:46:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lelczycy_kryzh1.jpg
фота Нашай Нівы

фота Нашай Нівы

Рашэнне суду наконт прэтэнзій раённых уладаў да пробашча каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны будзе вынесенае ў пятніцу.

 

Сёння лельчыцкі раённы суд разгледзеў прэтэнзіі раённых уладаў да пробашча каталіцкай парафіі ксяндза Віталя Мышоны. Раённы архітэктар склаў у адносінах да ксяндза адміністратыўны пратакол за нібыта самавольнае ўсталяванне крыжа. Начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Лельчыцкага раёну яшчэ ў студзені аформіў на адрас ксяндза прадпісанне з патрабаваннем або знесці крыж, або аформіць адвод зямлі пад яго ўсталяванне. Па словах ксяндза Мышоны, судовае рашэнне будзе агучанае ў пятніцу 20 лютага.

 

Нагадаем, што ў кастрычніку мінулага году каталіцкі крыж на ўездзе ў Лельчыцы быў усталяваны з дазволу мясцовых уладаў. Пазней чыноўнікі райвыканкаму пачалі выстаўляць ксяндзу дадатковыя ўмовы. Справа дайшла да суду, які ўзяў бок святара, але ўлады не спыніліся — пробашча звінавацілі ў невыкананні прадпісанняў органаў улады. Некалькі судовых паседжанняў не адбылася з прычыны няяўкі ў суд архітэктара, які на той момант знаходзіўся на вайсковых зборах.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства