viasna on patreon

Сьледчы аддзел КДБ праводзіць аператыўна-вышуковыя дзеяньні ў межах крымінальнай справы, узбуджанай па артыкуле “Абраза прэзтдэнта”, пра стварэньне сатырычных мульцікаў

2005 2005-08-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі КДБ Беларусі зрабілі ператрус у кватэрах сяброў грамадзянскай ініцыятывы “Трэці шлях”, у якую ўваходзяць студэнты розных навучальных установаў, сярод якіх былі Аляксей Абозаў і Павал Марозаў. Іх выклікалі на допыт да сьледчага КДБ Несьцяровіча. У выніку былі канфіскаваныя дванаццаць кампутараў, дзясяткі дыскаў і іншыя электронныя носьбіты інфармацыі. Заведзеная крымінальная справа, стваральнікаў мульцікаў падазраюць у абразе Аляксандра Лукашэнкі.
Студэнты стварылі "Мультклюб" і ў інтэрнэце распаўсюджвалі свае кароткія flash-фільмы. Героямі мульцікаў былі карыкатурныя вобразы кіраўнікоў краінаў, апазыцыйных дзеячаў і простых грамадзянаў, і, зразумела, мульцікі былі на палітычную тэму. Студэнты казалі, што ведалі пра тое, што за імі сочаць, чытаюць перапіску, але ператрусы, а потым допыты і крымінальная справа сталі для іх нечаканасьцю.
Сябры клубу спаслаліся на тое, што ва ўсіх краінах мультфільмы ў інтэрнэце карыстаюцца попытам, але нікому яшчэ не прыйшло ў галаву распачаць крымінальныя справы супраць стваральнікаў шматлікіх мульцікаў на палітычныя тэмы. Павал Марозаў, сябра клубу, які даваў паказаньні ў КГБ, пракаментаваў падзеі так: “Калі мультыплікацыйны герой, падобны на Аляксандра Лукашэнку, гаворыць яго цытатамі, паводзіць сябе, як ён, і гэта выклікае сьмех, то чаму тады КГБ не прыходзіць зь ператрусам да супрацоўнікаў Белдзяржтэлерадыёкампаніі? Яны ж больш за нас адлюстроўваюць жыцьцё прэзыдэнта. Усе мы ведаем, што даволі часта і без мульцікаў народ сьмяецца зь яго выказваньняў”.
Магчымы аўтар фільмаў знаходзіцца пад падпіскай аб нявыязьдзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства