viasna on patreon

Суд адмовіў “Вольнаму гораду” і заступіўся за “Ленинский клич”

2009 2009-02-17T19:32:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/niarouny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Няроўны

Сяргей Няроўны

Сёньня Чавускі раённы суд працягнуў разгляд адміністратыўнай справы паводле пазову рэдактара недзяржаўнай крычаўскай маланакладнай газэты «Вольны горад» Сяргея Няроўнага і заснавальніка гэтага выданьня Ўладзімера Кудраўцава да дзяржаўнай газэты“Ленинский клич”аб абароне годнасьці.

 

Нагадаем, што гэтая судовая справа цягнулася больш за год. У канцы лістапада 2007 году Сяргей Няроўны зьвярнуўся з пазовам да рэдакцыі газеты Крычаўскага гарвыканкаму «Ленинский клич» аб абароне гонару, годнасьці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральных стратаў на суму 10 млн. рублёў. Нагодай для суду сталася серыя фельетонаў, якія ад 2005 году да 2007 году амаль штосуботы друкаваліся ў дзяржаўным выданьні. Пасквілі пачалі зьяўляцца ў адказ на жорсткую крытыку «Вольным горадам» працы рэдакцыі «Ленінскага кліча». Паводле заяўнікоў, аўтары фэльетонаў мэтанакіравана скажалі факты з дзейнасьці апазіцыйных палітыкаў, каб ачарніць іх у вачах простых людзей.

Папярэдне суд устанавіў, што гумарэскі пісалі рэдактарка «Ленінскага кліча» Тацяна Іўкіна, яе намесьнік Уладзімер Далецкі, а таксама карэспандэнты выданьня Аляксандар Гаўрыленка і Аляксей Іваноў. Яны і выступалі адказьнікамі ў судзе. Шаснаццаць “гумарэсак” па рашэньню суду былі накіраваныя на лінгвістычную экспэртызу, якую правяла кандыдат філалагічных навук Аксана Шчарбакова.

Нягледзячы на вынікі экспертызы, паводле якіх надрукаваныя ў дзяржвыданьні “творы” зьяўляюцца памфлетамі, пераходзячымі ў пасквілі, судзьдзя Алена Каралько прыняла рашэньне адмовіць заяўнікам Сяргею Няроўнаму і Уладзіміру Кудраўцаву ў задавальнені пазову на падставе таго, што падабенства паміж персанажамі фельетонаў і заяўнікамі не ўстаноўлена.

Рэдактар незалежнага выданьня Сяргей Няроўны намераны зьвярнуцца ў вышэйстаячыя інстанцыі, хоць добра ведае, у якой краіне жыве і працуе: “Выракам, канешне, мы не задаволеныя, але разумеючы сітуацыю у Беларусі – і хто прызначае судзьдзяў, і хто кантралюе пракуратуру (а, дарэчы, сёньня пракурор буў заменены, бо на папярэдніх паседжаньнях іншы пракурор займаў іншую пазіцыю, а сёньняшні быў цалкам на баку рэдакцыі “Ленінскага кліча”) – цяжка спадзявацца на лепшае. Мы, безумоўна, абскардзім гэтае рашэньне суду, але я не думаю, што ў абласным судзе яно будзе іншым.”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства