Не прыйшлі атрымліваць медалі
https://spring96.org/be/news/27260
2009
2009-02-17T10:31:00+0200
2009-02-17T10:31:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/afhancy.jpg
У Драгічынскім раёне юбілейныя медалі не прыйшлі атрымліваць болей паловы ветэранаў аўганскай вайны.
Усяго ў раёне 109 удзельнікаў. Урачыстае ўручэнне медалёў адбылося ў актавай зале СШ №1 г. Драгічына. Сабраўшымся трэба было чакаць старшыню Драгічынскага райвыканкама сп. Хваціка болей паўгадзіны.Наогул урачыстасць прайшла вельмі сціпла. Яна абмежавалася выступамі сп. Хваціка, вайсковага камісара, прадстаўніка фонду імя Жукава і старшыні Драгічынскай асацыяцыі ветэранаў Аўганістана сп. Зайца. Старшыня асацыяцыі падзякаваў ўладам за ўвагу і ні слова не сказаў пра тое, што скасаваны ільготы тым, чые жыцці і здароўе былі пакладзены на алтар чужых інтарэсаў.