Сайт "Маладога Фронту" заблакаваны
У панядзелак, 15 жніўня, інтэрнэт-старонка “Маладога Фронту” (http://www.mfront.net/) была заблакавана невядомымі людзьмі. Па меркаваньні сустаршыні "Маладога Фронту", Зьміцера Дашкевіча, акцыя блакаваньня сайту была інсцыявана супрацоўнікамі спецслужбаў.
“Блакаваньне маладафронтаўскага сайту мы схільныя зьвязваць з актыўнаю дзельнасьцю маладафронтаўскіх структураў па ўсёй краіне і актыўна разгорнутаю інфармацыйнаю дзейнасьцю. Бо з пачатку 2004 году да 2005 маладафронтаўская інтэрнэт старонка, якая знаходзілася на www.mfront.org атсутнічала - нехта перакупіў маладафронтаўскі хостынг на бліжэйшыя пяць год.
Нельга не заўважыць, што блакаваньне нашага сайту адбылося пасьля неаднаразовага блакаваньня, супрацоўнікамі спецслужбаў, інтэрнэт старонкі АГП. І толькі дзякуючы захаванае тэхнічнае базе сайту і тэрміноваю сувязьзю з уладальнікамі хостынгу маладафронтаўскага сайту, амаль адразу, пасьля блакаваньня нашае старонкі, мы здолелі аднавіць працу”, -- паведаміў Зміцер Дашкевіч.
Каб дадзеныя правакацыі больш не паўтараліся, “Малады Фронт” бліжэйшым часам вывесіць аўтэнтычную інтэрнэт старонку пад іншаю назваю і з дапамогаю іншага хостынгу.