viasna on patreon

У Віцебску затрымалі кіраўніка мясцовай філіі партыі БНФ

2009 2009-02-17T09:24:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/9f804efd-bc6f-4287-baac-cd472bca3c4c_w203_s.jpg
Кастусь Смолікаў. Фота \"Радыё Свабода\"

Кастусь Смолікаў. Фота \"Радыё Свабода\"

16 лютага ў Віцебску быў затрыманы Канстанцін Смолікаў, старшыня абласной арганізацыі партыі БНФ. Паводле зьвестак, спадара Смолікава трымаюць у Кастрычніцкім РАУС.

Улёткі былі прысьвечаны падзеям у Ваўкавысску 8 лютага, падчас якіх пад арышт трапіў Мікалай Аўтуховіч, Юрый Ляонаў ды Уладзімер Асіпенка. Апрача Кастуся Смолікава, друкаваныя матэрыялы распаўсюджвалі былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч, каардынатар руху “За Свабоду” ў Віцебскай вобласьці Хрыстафор Жаляпаў.

Намесьнік старшыні аддзела грамадзкай бясьпекі абласной управы МУС Яўген Жаўняроўскі затрымаў спадара Смолікава наделёка ад летняга амфітэатру на вуліцы Леніна ў Віцебску. У Кастрычніцкім РАУСе, куды завезьлі затрыманага, патлумачылі, што партыйнага актывіста вінавацяць у арганізацыі несанкцыянаванага пікету. Але прыкладна праз гадзіну Кастуся Смолікава адпусьцілі, так і ня склаўшы аніякіх дакумэнтаў, адно што забралі некалькі дзесяткаў улётак – таксама ня склаўшы пратаколу.

Смолікаў напісаў заяву на імя старшыні Кастрычніцкага РАУСц пра незаконныя дзеяньні міліцыянтаў з патрабаваньнем вярнуць забранае. Цяпер сябры Канстанціна Смолікава спрабуюць высьветліць, у чым ён падазраецца.

“Сёньня ў горадзе распаўсюджваліся аркушыкі з інфармацыяй пра арышт прадпрымальнікаў з Ваўкавыску Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі. Канстанцін Смолікаў быў затрыманы падчас раздачы гэтых лісткоў, але мы не выключаем, што супраць яго могуць скласьці пратакол пра што заўгодна, як ня раз бывала ў Віцебску”, — паведаміў прадпрымальнік, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства