viasna on patreon

На Гарадзеншчыне працягваецца падрыхтоўка да паўторнага шостага зьезду Саюзу палякаў Беларусі

2005 2005-08-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паўторны зьезд палякаў Беларусі прызначаны на 27 жніўня ў горадзе Ваўкавыску, але прыхільнікі Анжалікі Борыс, якая была абраная старшынёй арганізацыі ў сакавіку, не прызнаюць паўторнага зьезду. Другі бок, які падтрымвае былога старшыню Тадэвуша Кручкоўскага, сьцьвярджае, што паўторны зьезд законны, і ён вырашыць усе праблемы. Прадстаўнікі улады ўпэўнена кажуць, што зь іх боку ніякага ўмяшаньня ў справы палякаў няма, паведамляе радыё Свабода.
Анджэй Пісальнік, неафіцыйны прэсавы сакратар СПБ, упэўнены, што падрыхтоўка да зьезду ня болей чым, фарс: “Гэта адбываецца нават камічна, бо ў Забалоцкім аддзеле, у якім налічваецца 600 сябраў арганізацыі на сход прыйшло толькі некалькі чалавек. І яны вылучылі дэлегатаў на гэты зьезд – гэта фарс”.
Старшыня Наваградзкага аддзелу Саюзу палякаў Войтак Барадзін распавёў, як адбываюцца вылучэньні дэлегатаў: “Я напісаў заяву, што здымаю з сябе паўнамоцтвы старшыні. Але ўлада сама правяла гэты зьезд. Гаварылі, што там было каля 70 чалавек. Але ў гэта таксама цяжка паверыць, бо мне ужо падалі 15 заяваў на выхад з арганізацыі”.
Старшыня Шчучынскага аддзелу СПБ Віктар Богдан, які падтрымлівае пазыцыю Тадэвуша Кручкоўскага, лічыць, што ўлада ня ўмешваецца ў іх справы, а канфлікт у арганізацыі перарос у палітыку, у той час, калі ў грамадзкай арганізацыі павінны займацца культурай і адраджэньнем мовы.
Відавочным застаецца пакуль толькі адно, што ад сакавіка, пасьля шостага зьезду СПБ, ні адзін бок не зьмяніў сваіх перакананьняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства