viasna on patreon

Павел Севярынец атрымаў новае месца пастаяннай працы на "хіміі"

2005 2005-08-16T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Асуджаны на 2 гады абмежаваньня волі Павал Севярынец выехаў 16 жніўня з камэндатуры выпраўленчай установы на месца пастаяннай працы, паведаміла радыё Свабода.
Спачатку Севярынцу вызначылі месцам пакараньня гарадзкі пасёлак Ветрына, што месьціцца за 20 км ад Полацку ў бок Глыбокага. Ветрына — невялічкае мястэчка, дзе няма буйных прадпрыемстваў, затое дастаткова высокі ўзровень беспрацоўя ў мясцовага насельніцтва. Павел паведаміў журналістам, якія чакалі яго ля камэндатуры, што апрача фізычнай працы, ён будзе працаваць над новай кнігай, а таксама зоймецца краязнаўствам. На сёньняшні дзень “хімію” у Ветрыне адбываюць паўтары сотні чалавек. Патрапілі яны сюды ў асноўным за бойкі, крадзяжы і хуліганства. Ёсьць таксама асуджаныя за няўплату алімэнтаў. Зьявіўшыся 15 жніўня ў спэцкамэндатуру дзеля адбыцьця пакараньня, Павел Севярынец даведаўся, што працаваць ён будзе ў леспрамгасе штабелёўшчыкам на станцыі Алёшча, а жыць у інтэрнаце для “хімікаў” у вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну, за 5 кіламетраў ад станцыі. Алёшча -- апошняя беларуская станцыя на чыгуначнай лініі Полацак – Невель. Месьціцца яна ў 4-х кіламетрах ад расейскай мяжы і ў 42-х кіламетраў ад Полацку.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства