Газэты не зьбіраюцца друкаваць зварот Партыі БНФ
https://spring96.org/be/news/27217
2009
2009-02-10T15:55:00+0200
2009-02-10T15:55:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Напрыканцы студзеня Партыя БНФ накіравала звароты ў беларускія газэты з просьбаю апублікаваць прынятую на апошнім Сойме Партыі пазыцыю “Пра крызыснае становішча ў беларускай эканоміцы”. Такія звароты былі накіраваныя ў выданьні “Беларусь сегодня”, “Рэспубліка”, “Звязда”, “Народная газета”, “Вечерний Минск” і рэгіянальныя газэты.
9 лютага прыйшоў адказ ад галоўнага рэдактара “Народнай газеты”, які паведаміў, што выданьне адмаўляецца друкаваць тэкст, спаслаўшыся на Закон аб друку, згодна з якім “рэдакцыі па сваім рашэньні адбіраюць і публікуюць адрасаваныя ім лісты”.
На мінулым тыдні віцебская газэта “Віцьбічы” такама адмовілася друкаваць пазыцыю Партыі БНФ аб крызысным становішчы ў эканоміцы.