Калі метро не ў радасць…
Уласнікі сталічных дамоў, якія зносяць з-за будаўніцтва метро, будуць шукаць праўду ў Пракуратуры і Адміністрацыі прэзідэнта.
Нагадаем, што многім уласнікам дамоў замест раўнацэннага жылля вырашылі даць кватэры. Напрыклад, суд Маскоўскага раёна Мінска спыніў права ўласнасці ўладальніка на індывідуальны двухпавярховы цагляны дом агульнай плошчай 308 квадратных метраў, у якім жыве дзевяць чалавек (тры сям’і Васкабовічаў - бацькі і два сыны з жонкамі і дзецьмі). Дом аддаюць пад знос з-за будаўніцтва метро, а ўзамен прапаноўваюць дзве кватэры ў мікрараёне “Лошыца” агульнай плошчай 94 і 62 кв.м (усяго 156 кв.м). Сёння дом каштуе каля 350 тысяч долараў, а рыначны кошт двух кватэр - менш за 200 тысяч у.е.
- Мы напісалі скаргу на дзеянні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, адміністрацыю Маскоўскага суда Мінска, “Дырэкцыю па будаўніцтву “Мінскага метрапалітэна”, - кажа Дзяніс Васкабовіч. - Скаргу літаральна за чатыры гадзіны падпісалі каля ста грамадзян прыватнага сектара. З суадносным лістом і ў Адміністрацыю прэзідэнта. Не выключана таксама, што напішам скаргу ў Пракуратуру і яшчэ раз (калектыўна) ў Адміністрацыю. Бо пакрыўджаных людзей вельмі і вельмі шмат.