На мяжы затрымалі Арцёма Дубскага
https://spring96.org/be/news/27215
2009
2009-02-13T14:31:53+0200
2009-02-13T14:31:53+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dubski.jpg
Актывісту пагражае адказнасць па арт. 415 КК ("за ўхіленне ад адбыцця пакарання абмежаваннем волі"). Юнак быў пакараны "хіміяй" за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў мінулай зімой.
Актывіста "Маладога фронту" знялі з цягніка ў Гомелі, калі ён вяртаўся з Кіева ў Асіповічы, да сваёй маці.
Арцём Дубскі − фігурант "Справы 14-ці". Вясной яго прысудзілі да абмежавання волі на два гады з адбыццём пакарання па месцу жыхарства.Зараз за парушэнне рэжыму адбыцця пакарання хлопцу пагражае зняволенне.