У глыбоцкім касцёле забаранілі прэзентацыю кнігі "Жаўнеры БНР"
https://spring96.org/be/news/27213
2009
2009-02-13T14:27:10+0200
2009-02-13T14:27:10+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/jaunery_bnr1.jpg
У касцёле Святой Тройцы ў Глыбокім забаранілі прэзентацыю кнігі гісторыка Алега Латышонка "Жаўнеры БНР". Пра гэта паведамляе рэгіянальны партал "Весткі.info". Хто менавіта прыняў рашэнне пра забарону — не паведамляецца.
Прэзентацыя кнігі польскага гісторыка беларускага паходжання Алега Латышонка мела прайсці 14—17 лютага ў розных гарадах краіны. Так, 14 лютага яна прызначаная ў Мінску і Магілёве, 15-га — у Віцебску і Глыбокім, 16-га — зноў у Мінску, 17-га — у Гродне. Запланаваная таксама сустрэча ў Наваполацку.
"Жаўнеры БНР", як адзначае nn.by, гэта вычарпальны збор працаў, прысвечаных незалежніцкім вайсковым фармаванням 1917—1924 гадоў.