viasna on patreon

Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам

2009 2009-02-12T16:36:59+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mf.jpg
Малады фронт

Малады фронт

Адна з заяўніц акцыі, маладафронтаўка Кася Галіцкая, увечары 11 лютага атрымала адказ на заяву аб правядзеньні сьвяточных мерапрыемстваў, прысьвечаных Дню Любові. Мегарвыканкам адмовіў у правядзеньні шэсьця і канцэрта на падставе таго, што месца збору – плошча Якуба Коласа, знаходзіцца каля мэтро, што супярэчыць арт.9 закона “Аб масавых мерапрыемствах”.

Альтэрнатыўнага месца Менгарвыканкам не прадставіў.

Малады Фронт падае ў суд на Менгарвыканкам за пратэрміноўку адказа – ён мусіў прыйсьці найменей за 5 дзён да акцыі- 9 лютага, а таксама заяўляе, што сьвяткаваньне Дня Любові адбудзецца ў заплянаваным фармаце бязь зьменаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства