viasna on patreon

Беларускія дзеці зноў змогуць ездзіць на аздараўленне ў Германію

2009 2009-02-12T15:01:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shkolniki.jpg

Міністры замежных спраў Беларусі і ФРГ 11 лютага абмяняліся нотамі, якія ўтвараюць міжурадавае пагадненне аб аздараўленні беларускіх дзяцей у Германіі. Абмен нотамі прайшоў у час сустрэчы кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргея Мартынава, які знаходзіцца ў Берліне з афіцыйным візітам, з міністрам замежных спраў ФРГ Франкам Вальтэрам Штайнмаерам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у МЗС.

 

На перагаворах у цэнтры ўвагі знаходзіўся шырокі спектр пытанняў двухбаковага парадку дня, адносін Беларусь - ЕС, а таксама рэгіянальнай і міжнароднай палітыкі. Сяргей Мартынаў падпісаў Статут міжнароднага агенцтва па аднаўляльных крыніцах энергіі (IRENA), дэпазітарыем статутных дакументаў якога з'яўляецца ФРГ.

 

Міністр замежных спраў Беларусі наведаў сталіцу федэральнай зямлі Брандэнбург - Патсдам. У час размовы з прэм'ер-міністрам зямлі Матыясам Платцэкам былі абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў шэрагу сфер, уключаючы эканамічную, энергетычную і культурна-гуманітарную.

 

Сяргей Мартынаў выступіў у Германскім таварыстве знешняй палітыкі з дакладам на тэму "Дыялог Беларусь - ЕС: новыя перспектывы", паведамляе БЕЛТА

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства