Стала вядомае месца, дзе палітычны зьняволены Павел Севярынец будзе адбываць вынесены яму судовы вырак.
https://spring96.org/be/news/2717
2005
2005-08-12T10:00:00+0300
2005-08-12T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
15 жніўня 2005 году вядомы малады палітык Павел Севярынец, які быў асуджаны за арганізацыю акцыяў пратэсту супраць фальсіфікаваных вынікаў неканстытуцыйнага рэферэндуму 2004 году на два гады абмежаваньня волі, павінен зьявіцца ў мястэчка Ветрына Полацкага раёну, дзе ён будзе адбываць вынесенае яму пакараньне.
Такім чынам, Павел Севярынец стаў яшчэ адным палітычным зьняволеным у Беларусі.