viasna on patreon

Дзень святога Валянціна пакуль не дазволілі

2009 2009-02-11T13:10:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sv_valiancin1.jpg

Менскі гарадскі выканаўчы камітэт да гэтага часу не даў свайго адказу на заяўку актывістаў Маладога фронту аб правядзенні ў беларускай сталіцы святочнага карнавальнага шэсця ў бліжэйшую суботу, 14 лютага. Нагадаем, што заяўка, падпісаная трыма актывісткамі моладзевай арганізацыі, ў адпаведнасці з заканадаўствам была накіраваная ў гарадскую ўправу за месяц да мерапрыемства.

 

- Заяўка, падпісаная мною, Кацярынай Галіцкай, ды Настассяй Палажанкай, была накіраваная ў Менскі гарадскі выканаўчы камітэт 14 студзеня. Нягледзячы на тое, што паводле заканадаўства адказ на яе мусіць прыйсці сама позна як за пяць дзён да мерапрыемства, да гэтага часу адказу няма, - распавяла Радыё Рацыя адна з заяўніц мерапрыемства, Таццяна Шапуцька.

 

Між тым, па словах моладзевай актывісткі, сябры Маладога фронту маюць намер правесці святочную імпрэзу ў цэнтры беларускай сталіцы нават і выпадку адмоўнага адказу гарадскіх уладаў. Нагадаем, што акцыя у Дзень святога Валянціна з’яўляецца традыцыйным мерапрыемствам сябраў Маладога фронту і праводзіцца імі ад 1997 году.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства