Прэс-канферэнцыя з нагоды затрыманьня ваўкавыскіх прадпрымальнікаў
https://spring96.org/be/news/27148
2009
2009-02-11T15:02:00+0200
2009-02-11T15:02:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/pressa.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Прэс-канферэнцыя з нагоды грубага і безпадстаўнага затрыманьня былых палітвязьняў і прадпрымальнікаў з Ваўкавыску М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава іУ.Асіпенка адбудзецца 12 лютага ў Цэнтры па правах чалавека (Менск, вул. Кнорына, 3). Пачатак ў 12 гадзін.
Як паведаміў праваабаронца Алег Волчак, на прэс-канферэнцыю запрошаныя сваякі затрыманых, ранейшыя палітзняволеныя, праваабаронцы, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Арганізатары маюць на мэце прыцягнуць увагу грамадства і міжнароднай супольнасці на чарговы факт юрыдычнага абсурду, калі абвінавачваньні, выстаўленыя Лявонаву, Аўтуховічу і Асіпенку не вытрымліваюць аніякай крытыкі.