viasna on patreon

КДБ спрабуе вербаваць студэнтаў

2009 2009-02-11T09:47:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg

Чэкісты прапанавалі 'супрацоўніцтва' гомельскаму студэнту. Той адмовіўся. І цяпер чакае магчымых праблемаў з вучобай. І гэта не першы выпадак.

 

Дзмітрый Фяськоў навучаецца на другім курсе Гомельскага дзяржаўнага аграрна-эканамічнага каледжу. Напрыканцы тыдня яго выклікала намесніца дырэктара па выхаваўчай працы Святлана Сарвірава. Педагог пакінула юнака ў сваім кабінеце сам-насам з супрацоўнікам упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці.

Паводле Дзмітрыя Фяськова, чэкіст цікавіўся 'Маладым Фронтам', распытваў пра гомельскага маладафронтаўца Андрэя Цянюту: з кім сябруе, чым займаецца ў вольны час і да т.п. Потым суразмоўца прапанаваў Дзмітрыю паведамляць пра дзейнасць арганізацыі ў КДБ, ад чаго хлопец адмовіўся.

 

Андрэй Цянюта так каментуе інцыдэнт: 

 - Мы маем яшчэ адзін прыклад псіхалагічнага ўздзеяння, улады хочуць 'патушыць' маладзёвую хвалю супраціву.

Андрэй не выключае, што цяпер кіраўніцтва каледжа паспрабуе адлічыць Дзмітрыя Фяськова.

Надзея на адно: менавіта Святлана Сарвірава распрацавала 'Метадычныя рэкамендацыі' па правах чалавека. У дакуменце адзначаецца: у навучэнцаў 'з развітай прававой свядомасцю непарушнасць правоў і свабод чалавека глыбока засвоеная, успрымаецца як штосьці натуральнае'. Сярод задач у рэкамендацыях названа 'выхаванне пачуцця годнасці і ўсведамлення самакаштоўнасці асобы'. Можа, педагог будзе кіравацца не палітычнай мэтазгоднасцю, а ўласнымі прынцыпамі?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства