У польскага журналіста Міколы Ваўранюка праблемы з беларускімі мытнікамі
https://spring96.org/be/news/2713
2005
2005-08-11T10:00:00+0300
2005-08-11T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Як паведаміла радыё Свабода, 10 жніўня ўвечары падчас праверкі на гарадзенскай мытні затрымалі журналіста польскага тэлебачаньня Міколу Ваўранюка. Ён зьбіраўся цягніком выехаць з Горадні ў Беласток. У яго адабралі відэакасэты з матэрыяламі аб падзеях у Беларусі. Самога журналіста вярнулі назад – у Польшчу ён так і не паехаў.
Мікола Ваўранюк працуе на трэцяй праграме польскага тэлебачаньня ў Беластоку. У Горадні ён некалькі дзён быў у камандзіроўцы і здымаў сюжэты аб падзеях, зьвязаных з сытуацыяй у Саюзе палякаў Беларусі. Калі выбраўся паехаць цягніком у Беласток з тым, каб падрыхтаваць відэаматэрыялы для тэлеэфіру, то на мяжы быў затрыманы беларускімі мытнікамі, якія канфіскавалі відэакасэты і не пусьцілі яго ў Польшчу.