viasna on patreon

Алесь Занько выйшаў на волю

2009 2009-02-10T10:20:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Скончыўся тэрмін адміністрацыйнага пакарання Алеся Занько ў выглядзе дзесяцісуткавага арышту, які ён адбываў у ІЧУ Ганцавіцкага РАУС.

Адразу пасля рашэння суда 34-гадовы Алесь Занько – сын вядомага ў Ганцавічах апазіцыянера Міколы Занько – у доказ сваёй невінаватасці аб’явіў галадоўку. Па прычыне нясцерпных боляў у хворым страўніку Занько спыніў галадоўку на 10-ыя суткі. Супрацоўнікі міліцыі і пракуратуры абыякава аднесліся да акцыі пратэсту "арыштанта", хаця да яго ў ізалятар тройчы вызывалі хуткую. Занько абскардзіў рашэнне суда Ганцавіцкага раёна.

Нагадаю, што пад час праходжання медкамісіі для працаўладкавання, Алесю Занько прыйшлося звяртацца за дапамогай да абласнога аддзела аховы здароўя. Гэтага яму не дараваў намеснік галоўнага ўрача Ганцавіцкай райбальніцы Яўген Несцярчук. Ён напісаў заяву ў міліцыю, што Занько выражаўся нецэнзурнай лаянкай у яго адрас і паспрыяў, каб начальнік ЖКГ адмовіў Занько ў працы, хаця перад гэтым той падпісаў заяву аб прыёме на работу. Замест працы Алесь Занько трапіў на нары. На пытанне Радыё Рацыя, чаму так жорстка пакараны Занько, суддзя Уладзімір Космач ад каментароў адмовіўся, сказаўшы толькі, што вынес рашэнне з улікам асобы.

Цяпер для Алеся, як і даўно для яго бацькі, накладзена табу на магчымасць працаўладкавання ў родным горадзе. Але ён глядзіць на жыццё аптымістычна. Яны з бацькам і да гэтага працавалі ў Маскве. Па словах маладога чалавека, рукі-ногі ёсць – знойдзецца і праца, праўда не ў Ганцавічах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства