viasna on patreon

Абласны суд адмяніў рашэнне раённага

2009 2009-02-05T13:25:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

5 лютага ў Берасці калегія па грамадзянскіх справах абласнога суда пад старшынствам Алены Хацько разгледзела скаргу актывісткі руху "За Свабоду" Жаны Абрамавай адносна высялення з кватэры яе сям’і. Суд адмяніў рашэнне Берасцейскага суда Маскоўскага раёна за 25 лістапада і накіраваў справу на новае даследванне.

 

Суд прызнаў, што не было дастатковых доказаў, якія б дазвалялі высяліць з кватэры Жану Абрамаву і яе сям’ю.

 

Нагадаем, што актывістку дэмакратычнага руху разам з сям’ёй збіраліся высяліць з кватэры без прадстаўлення іншага памяшкання для жыхарства. Суд не прызнае родную бабулю Жаны, якая разам з ёю была прапісана ў гэтай кватэры, блізкім родзічам. Таму Жана разам з маці і двума сёстрамі, паколькі бабуля памерла, і зразумела, ужо не жыве там, павінны вызваліць кватэру, хоць жывуць у ёй стала з 1989 года і ніколі не мелі праблем з аплатай камунальных паслуг.

 

Жана Абрамава паведаміла Радыё Рацыя, што суд Маскоўскага раёна прыняў несправядлівае рашэнне і гэта прызнаў абласны суд.

 

На разглядзе касацыйнай скаргі Жаны Абрамавай прысутнічаў лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. Ён паведаміў Радыё Рацыя пра свае ўражанні ад судовага паседжання:

 

- Суд сёння прыняў справядлівае, законнае рашэнне і я маю надзею, што і раённы суд, калі будзе пераглядаць гэтую справу, пацвердзіць тое ж самае. Няма ніякіх падставаў, каб высяляць сям’ю з трох жанчынаў і малога дзіцяці. І самае галоўнае, што асноўны дакумент, які быў у іску камунальнікаў Маскоўскага раёна, увогуле не існуе ў прыродзе. Гэта проста яўны падлог у самім іску, і я думаю, што гэта павінна быць падставай для дадатковага разгляду – як дзяржаўная ўстанова можа спасылацца на неіснуючыя дакументы.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства