viasna on patreon

«Нацыянальны Альянс» узгадвае Івана Шылу, Зміцера Хведарука, Франака Вячорку

2009 2009-02-02T19:17:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/alians.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рада усеўкраінскай моладзевай арганізацыі «Нацыянальны Альянс» распаўсюдзіла адмысловую заяву наконт сітуацыі ў Беларусі.

 

“Усеўкраінская моладзевая арганізацыя «Нацыянальны Альянс» з неразуменнем  і занепакоенасцю назірае за спробамі вышэйшага кіраўніцтва Ўкраіны у асобе Прэзідэнта Ўкраіны Віктара Юшчанка стаць «адвакатам» дыктатара Аляксандра Лукашэнка ў Еўрапейскім Звязе.

 

Сам Лукашэнка выказвае ўдзячнасць кіраўніцтву Ўкраіны за «каласальную сталую падтрымку» на ўсіх узроўнях камунікацыі з еўрапейскімі і амерыканскімі партнёрамі, дзякуючы чаму атрымалася «наладзіць дыялог між Беларуссю і Захадам». Складаецца такое ўражанне, што ўкраінскім палітыкам усё роўна ці існуе ў суседняй краіне дэмакратыя.

 

У канцы лютага павінен адбыцца прыезд прэм'ер-міністра Ўкраіны ў Беларусь. У сувязі з чым усеўкраінская моладзевая арганізацыя "Нацыянальны альянс" звяртаецца да прэм'ер-міністра Юліі Уладзіміраўны Цімашэнка з просьбай падняцця падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам пытання незаконнага прызыву палітычна актыўных сябраў недзяржаўных арганізацый Беларусі на вайсковую службу. За апошні час, дзесяткі актывістаў дэмакратычнай апазіцыі, незаконным чынам былі прызваны ва ўзброеныя сілы Рэспублікі Беларусь. Сярод іх Іван Шыла, Зміцер Хведарук, Франак Вячорка. 26 маладых людзей не могуць прыехаць у Беларусь з-за мяжы, дзе яны навучаюцца, баючыся крымінальнага пераследу.

 

Юля Уладзіміраўна, вось ужо чатыры гады Вы і Ваша палітычная сіла ніяк не рэагавалі на палітычнае бязмежжа, якое адбывалася ў суседняй краіне. Вы маўчалі калі разганялі мірныя акцыі дэмакратычных сілаў Беларусі, Вы маўчалі калі саджалі апазіцыйных актывістаў. Зараз Вы ўжо не можаце прамаўчаць.

 

Вы павінны запатрабаваць не толькі неадкладнага вызвалення ўсіх незаконна прызваных на вайсковую службу беларускіх дэмакратаў, але і дамагацца поўнага спынення пераследу апазіцыйных сілаў.

 

Хочацца Вам нагадаць, што менавіта гэтыя людзі, якіх зараз пераследвае аўтарытарны рэжым у Беларусі стаялі за Вашу перамогу на майдане ў Кіеве, у той час як Аляксандр Лукашэнка віншаваў Віктара Януковіча з сумленнай перамогай на выбарах.

 

Усеўкраінская моладзевая арганізацыя ”Нацыянальны Альянс” звяртаецца да ўсіх беларускіх і ўкраінскіх арганізацыяў, якім неабыякава што адбываецца ў Беларусі з просьбай падпісацца пад заявай.

 

Рада усеўкраінскай моладзевай

арганізацыі «Нацыянальны Альянс»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства