У Мастах не далі памяшкання для рэгістрацыі грамадскай арганізацыі
https://spring96.org/be/news/26993
2009
2009-02-02T10:07:05+0200
2009-02-02T10:07:05+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Мастоўскі райвыканкам адмовіў Алесю Зарэмбюку ў прадстаўленні юрыдычнай адрэсы для рэгістрацыі грамадскай арганізацыі. Чыноўнікі спаслаліся на адсутнасць свабодных для размяшчэння арганізацыі памяшканняў. Зарэмбюк выступае каардынатарам ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскага аб'яднання “За Еўрапейскую Мастоўшчыну”.
“Такім чынам мастоўскія ўлады паказалі, што яны не зацікаўленыя ў легалізацыі грамадскай дзейнасці ў Мастоўскім раёне, а лібералізацыя грамадскага жыцця, аб'яўленая кіраўніком Беларусі, носіць касметычны характар і ніякім чынам не скіравана на развіццё грамадзянскай супольнасці на месцах”, — адзначыў Алесь Зарэмбюк.