viasna on patreon

За пікет у падтрымку Саюзу палякаў на Беларусі каля польскай амбасады затрыманыя пяцёра маладафронтаўцаў

2005 2005-08-05T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў 12.15 каля польскай амбасады ў Менску за ўдзел ў пікеце амапаўцамі былі затрыманыя пяцёра сяброў “Маладога Фронту” – Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Настася Палажанка, Зьміцер Рабчык і Антаніна Вежнавец. Малададаронтаўцы дастаўленыя ў РУУС Партызанскага раёну сталіцы. Хутчэй за ўсё, ім будзе прад’яўленае абвінавачаньне ў адміністратыўным правапарушэньні – удзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Ужо чацьвёрты дзень працягваецца пікет актывістаў праўрадавай моладзевай арганізацыі БРСМ каля польскай амбасады. Бэрэсээмаўцы гэтымі днямі “пілуюць бервяно сяброўства” паміж Беларусьсью і Польшчай.

Учора да польскай амбасады прыйшлі і прадстаўнікі “Маладога Фронту”, але каб выказаць падтрымку Саюзу палякаў на Беларусі. Учора маладафронтаўцаў супрацоўнікі міліцыі не чапалі, а сёньня як толькі маладыя людзі разгарнулі плакат “Беларусь+Польшча=Салідарнасьць”, яны былі затрыманыя амапаўцамі і адвезеныя ў аддзяленьне міліцыі. Актывістаў праўрадавай арганізацыі ніхто не чапаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства