viasna on patreon

Франак Вячорка адпраўлены ў вайсковую частку ў Баранавічы

2009 2009-01-28T14:57:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/franak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Франак Вячорка

Франак Вячорка

Франак Вячорка адпраўлены ў вайсковую частку. Як стала вядома, яго накіравалі ў Баранавічы, у радыётэхнічную вайсковую частку.

 

Нагадаем, што згодна з рашэньнем суду Савецкага  раёна Менска , усе мерапрыемствы аб прызыве ў дачыненьні да Франака Вячоркі былі прыненыя – да уступленьня ў сілу рашэньня суда. Таму дзеяньні ваенкамату абсалютна супрацьзаконныя.

 

Гвалтоўны прызыў моладзевага актывіста з’яўляецца грубым парушэньнем дзеючага заканадаўства Рэспублікі Беларусі.  Паводле Закону аб вайсковай службе і вайсковым абавязку РБ, мерапрыемствы па прызыву прыпыняюцца судом да ўступленьня ў законную сілу рашэньня суда. Паколькі рашэньне па скарзе Франака Вячоркі было вынесенае з грубымі парушэньнямі ГПК РБ, фактычна завочна, без удзелу заяўніка і ягонага адваката, да таго ж  дадзенае рашэньне не ўступіла ў законную сілу, дзеяньні супрацоўнікаў ваенкамату Савецкага раёну Мінска  супрацьпраўныя.

Такія рэпрэсіўныя метады ў  дачыненьні да моладзевага лідэра Франака Вячоркі маюць яскравую палітычную афарбоўку, што неаднаразова падкрэслівалі праваабаронцы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства