У Мастах дэпутат хоча правесці інфармацыйны пікет пра сітуацыю ў краіне
https://spring96.org/be/news/26902
2009
2009-01-27T15:42:41+0200
2009-01-27T15:42:41+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Дэпутат Мастоўскага раённага Савету, актывіст Руху “За Свабоду” Дзмітрый Кухлей падаў заяву на дазвол на правядзенне пікету, які ён запланаваў на 9 лютага на плошчы Леніна перад будынкам мясцовага райвыканкама.
Паводле слоў Кухлея, мэта мерапрыемства – інфармаванне грамадзян аб сітуацыі ў краіне ў сувязі з паглыбленнем фінансавага крызісу, прыцягненне ўвагі грамадскасці і органаў улады да пагаршэння матэрыяльнага стану жыхароў горада, абумоўленага ростам цэнаў на камунальныя паслугі, дэвальвацыяй беларускага рубля, зніжэннем пакупніцкай здольнасці людзей.