viasna on patreon

Мікалай Аўтуховіч: “Дакументы аб маім умоўна-датэрміновым вызваленні недзе застапарыліся”

2009 2009-01-27T15:22:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як стала вядома карэспандэнту Пагоні, былому палітвязню і ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу па ранейшаму не змянілі меру знаходжання пад хатнім арыштам.

- Інспекцыя па нагляду павінна была падаць у суд дакументы, але яны гэтага чамусьці не зрабілі, - распавядае мне зараз Мікалай Аўтуховіч. - Тым больш, што ніякіх парушэнняў у мяне не было. Зараз дырэктар нашай фірмы яшчэ раз хадайнічаў аб маім умоўна-датэрміновым вызваленні, але дакументы яшчэ раз недзе «застапарыліся». Можна толька здагадвацца, што яны ляжаць у міліцыі і нікога не цікавяць.

Нагадаем, што Мікалай Аўтуховіч быў зняволены 7 ліпеня 2006 года на тры гады і шэсць месяцаў з канфіскацыяй маёмасці за ўхіленне ад выплаты падаткаў са стратамі для бюджэту ў асабліва буйным памеры і за ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасьці без рэгістрацыі і атрымання ліцэнзіі. Між тым, сам Мікалай Аўтуховіч віны сваёй не прызнаў.

Былы прадпрымальнік быў вызвалены з-за кратаў пад ціскам Захаду. Тэрмін яго пакарання сканчаецца 5 ліпеня 2009 году.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства