viasna on patreon

Ленарчыч ня будзе танчыць з урадам

2009 2009-01-23T12:31:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

“На думку Ленарчыча, ёсьць некаторыя прыкметы наяўнасьці жаданьня і волі беларускіх уладаў мяняць выбарчае заканадаўства. Але яму падаецца, што ўлады ня ёсьць прыхільнікамі радыкальных і хуткіх зьменаў. Таму на сёньня трэба настройвацца, што гэта можа быць доўгім, марудным працэсам. Я з гэтага раблю выснову, што размова ідзе пра павольную тактыку нясьпешных зьменаў выбарчага заканадаўства, якую на гэтым этапе дэманструюць беларускія ўлады, - гаворыць Лябедзька.

Ленарчыч таксама заявіў, што падчас учорашняй сустрэчы з Уладзімерам Макеем, ён цікавіўся сытуацыяй, што грамадзяне Беларусі ня могуць рэалізаваць права на заканадаўчую ініцыятыву – правесьці сход ініцыятыўнай групы, якая будзе зьбіраць подпісы за зьмены выбарчага заканадаўства. Макей абяцаў далучыцца да гэтага пытаньня і паспрабуе разабрацца. Спадар Ленарчыч заявіў, што ён не хацеў, каб яго бачылі танцуючым з урадам у той час, калі грамадзяне Беларусі ня могуць сабрацца на сход”.

Дырэктар Бюро АБСЭ ў дэмакратычных інстытутах і правах чалавека адзначыў, што БДІПЧ мае намер працаваць па двух накірунках – зьмены выбарчага заканадаўства і правапрымяняльная практыка.

“Па выніках сустрэчы ён канстатаваў, што мы маем аднолькавыя альбо вельмі блізкія падыходы як мяняць заканадаўства. Яны атрымалі нашы прапановы ў фармаце праекта закону аб зьменах у выбарчае заканадаўства. З цікавасьцю дэлегацыя аднеслася да дакумэнта, які быў прыняты яшчэ ў 1999 годзе – распараджэньне Лукашэнкі аб стварэньні адмысловай групы дзеля зьменаў выбарчага заканадаўства супольна з палітычнымі партыямі і міжнароднымі арганізацыямі. І мы казалі, што вельмі важна мець пераемнасьць у працы міжнародных структур. Важна, што мы разумеем, што гэта ня ёсьць тэхнічная зьмена заканадаўства, а гэта ёсьць пытаньне вяртаньня гарантаванага права на свабодны выбар для больш чым сямі мільёнаў выбарцаў у Беларусі”, - заявіў А.Лябедзька.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства