viasna on patreon

IBB адмовіў хрысціянскім дэмакратам у правядзенні ўстаноўчага з'езду

2009 2009-01-23T10:47:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міжнародны адукацыйны цэнтр IBB адмовіў аргкамітэту па стварэнні “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” у прадастаўленні памяшкання для правядзення Устаноўчага З'езду БХД 28 лютага 2009 г.

Прадстаўнікі IBB паведамілі, што заяўка складзена правільна, зала 28 лютага вольная, але заснавальнікі цэнтра прынялі рашэнне залу не прадастаўляць. Сярод заснавальнікаў IBB у Менску нямецкі бок і Менгарвыканкам.

Нагадаем, што канцлерам ў ФРГ зараз з'яўляецца хрысціянская дэмакратка Ангела Меркель.

Лідэры аргкамітэту па стварэньні БХД ужо заяўлялі, што ў выпадку, калі ім не дадуць ніводнага з дзесяці памяшканняў, на якія былі пададзены заяўкі, то 28 лютага яны гатовыя праводзіць З'езд на Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Менску, прычым у больш шырокім фармаце.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства