Намесьнік старшыні Саюзу палякаў пакараны арыштам
https://spring96.org/be/news/2680
2005
2005-08-03T10:00:00+0300
2005-08-03T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На 15 сутак арышту асудзілі намесьніка старшыні Саюзу палякаў Веслава Кеўляка за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі каля будынку СПБ 1 жніўня. Міліцыянты не пусьцілі ў будынак суду ні журналістаў, у тым ліку польскіх, ні старшыню СПБ Анжаліку Борыс.
Пад арыштам у Лідзе знаходзяцца сябры СПБ Андрэй Пачобут, Мечыслаў Яскевіч і намесьнік старшыні Саюзу Юзаф Пажэцкі. Іх пасадзілі таксама нібыта за ўдзел у несанкцыянаванй акцыі, але ў Шчучыне. Заўтра будуць судзіць журналіста Анджэя Пісальніка, якога з панядзелка ўтрымліваюць у міліцэйскім ізалятары ў Шчучыне.