Супрацоўнік газэты “Глос з-над Немна” Віктар Банцар стаў сьведкам затрыманьня намесьніка старшыні Саюзу палякаў Веслава Кеўляка
https://spring96.org/be/news/2675
2005
2005-08-02T10:00:00+0300
2005-08-02T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс паведаміла Радыё Свабода, што сёньня ў Горадні міліцыя затрымала Веслава Кеўляка – аднаго з намесьнікаў старшыні Саюзу.
Супрацоўнік газэты “Глос з-над Немна” Віктар Банцар стаў сьведкам затрыманьня і бачыў, што Кеўляка даставілі ў Ленінскі РАУС Горадні. Там капітан Вечар пачаў браць у Кеўляка тлумачэньні адносна ўчорашніх падзеяў, якія ўчора адбываліся побач зь сядзібай Саюзу Палякаў.
Карэспандэнт радыё Свабода зьвярнуўся да дзяжурнага па Ленінскім РАУС Горадні, але той інфармацыі аб затрыманьні Кеўляка не пацьвердзіў і накіраваў карэспандэнта да начальніка. Намесьнік начальніка Ленінскага РАУС Горадні Аляксандар Хілько размаўляць з карэспандэнтам адмовіўся.