Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі
https://spring96.org/be/news/26734
2009
2009-01-15T15:08:51+0200
2009-01-15T15:08:51+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
559 еўрапарламентарыяў падтрымалі рэзалюцыю па Беларусі, 15 прагаласавалі супраць. У рэзалюцыі гаворыцца, што дзеля значнага паляпшэння стасункаў з Еўрасаюзам Беларусь павінна заставацца краінай без палітвязняў, урад павінен гарантаваць свабоду СМІ, працягваць супрацоўніцтва з АБСЕ ў рэформе выбарчага заканадаўства, паляпшаць умовы для дзейнасці няўрадавых арганізацый, гарантаваць свабоду сходаў і палітычных асацыяцый.
Учора позна ўвечары ў Еўрапарламенце прайшлі дэбаты пра стратэгію Еўрасаюзу адносна Беларусі. У іх узяла ўдзел еўракамісар па знешніх сувязях Беніта Фэрэра‑Вальднэр.
На дэбатах выступілі каля 20 парламентарыяў. Найбольш актыўна бралі ўдзел у дыскусіі сябры польскай дэлегацыі.