viasna on patreon

Іван Шыла ідзе служыць

2009 2009-01-12T14:43:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shyla.jpg
маладафронтавец Іван Шыла

маладафронтавец Іван Шыла

Медычная камісія 12 студзеня прыняла рашэнне, што моладзевы актывіст з Салігорску Іван Шыла прыдатны для праходжання вайсковай службы.

«Я да апошняга не хацеў афішаваць справу з маім прызывам, бо сумняваўся ці ёсць тут палітычны чыннік. Цяпер збольшага сумневы развеяліся. У панядзелак, калі выходзіў з пад’езду, каб пайсці ў ваенкамат, мяне адразу затрымалі супрацоўнікі міліцыі, і самі адвезлі туды. Доўгі час канчатковае рашэнне аб тым, ці пайду я ў войска, тармазілася рашэннем псіхолага. Разумееце, там у ваенкамаце сядзіць маладзенькая дзяўчына, якая глянула на маю біяграфію, дзе ёсць крымінальная судзімасць, звыш васьмідзесяці затрыманняў і некалькі мільёнаў штрафу, шчыра запыталася: а такіх бяруць у войска?» — кажа Іван Шыла. Адразу па прывозе Шылы ў ваенкамаце прайшла камісія, дзе прысутнічалі галоўны доктар салігорскай раённай бальніцы, лекар з Мінску, а таксама два прадстаўнікі мясцовага ваенкамату. Паводле Івана, на пасяджэнні прысутнічаў супрацоўнік КДБ, які курыруе салігорскую апазіцыю. Менавіта ён даваў нейкія парады ваенкому. Таксама прысутнічала здымачная група БТ.

У выніку камісія прыняла рашэнне, што Шыла можа праходзіць тэрміновую службу ў войску. Ніякіх перашкод па здароўю ў яго няма. Цяпер 15 студзеня хлопец мусіць з’явіцца на прызыўную камісію, дзе будуць прысутнічаць прадстаўнікі вайсковых часцей. Найхутчэй, што тады і стане вядома, дзе будзе служыць адзін з лідэраў «Маладога фронту». Іван прагназуе, што яго павінны забраць у боты да 18 студзеня.

«Закон ёсць закон я не хачу яго парушаць і аспрэчваць, але б я хацеў, каб ён быў роўны для ўсіх. Калі спачатку ў лістападзе камісія прымае рашэнне аб маёй непрыдатнасці, а потым мяняе вердыкт, то гэта прымушае задумацца. Забіраючы у войска мяне пазбаўляюць магчымасць атрымаць дыплом аб сярэдняй адукацыі не на паўтара году, а на два з паловай. А для мяне зараз галоўнае акурат атрыманне адукацыі», — гаворыць І.Шыла.

Нагадаем, што ў чэрвені 2008 году Іван Шыла быў адлічаны з сярэдняй школы напярэдадні апошняга экзамену. Праз неатрыманне дыплому хлопец не змог паступіць на вучобу ў ВНУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства