Бізнэсоўцы заклікаюць да “Маршу пакрыўджаных і непачутых”
https://spring96.org/be/news/26644
2009
2009-01-09T13:30:32+0200
2009-01-09T13:30:32+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Сёньня, 9 студзеня, лідэр грамадзкай кампаніі “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (зарэгістраваная ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў заявіў “Свабодзе”, што прадпрымальнікі Беларусі зьвяртаюцца з заклікам правесьці 25 сакавіка Марш пратэсту.
Аргумэнтамі ініцыятывы Віктар Гарбачоў называе наступнае:
“Хлусьня і падман пранізвае ўсю гэтую ўладу. Сёньня склалася такая сытуацыя, калі, па-першае, падманутыя ўсе, і, па-другое, — не пачутая большая частка насельніцтва. Таму калі ты адчуваеш, што цябе падманулі ці не пачулі — калі ласка, зьбірайся ўзяць удзел у “Маршы пакрыўджаных і непачутых”, які адбудзецца ў Менску 25 сакавіка ў Дзень Волі”.