Мастоўскага актывіста звольнілі з працы
https://spring96.org/be/news/26588
2008
2008-12-26T09:16:45+0200
2008-12-26T09:16:45+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Зьмітра Кухлея, актывіста руху “За Свабоду”, адміністрацыя прадпрыемства “Мастоўдрэў” папярэдзіла аб скарачэньні за месяц. Тым ня менш ён лічыць, што парушаны ягоныя правы.
Зьміцер Кухлей працаваў на мэблевай фабрыцы “Мастоўдрэў” перакладчыкам. Ён таксама зьяўляецца дэпутатам раённага савету, а таму лічыць, што адміністрацыя парушыла заканадаўства, паколькі звольніць яго маглі толькі са згоды раённых дэпутатаў.
Зьміцер Кухлей мае намер абскарджваць рашэньне адміністрацыі прадпрыемства ў судзе, паведамляе Радыё Свабода