viasna on patreon

Судовае паседжанне па справе “дробных хуліганаў” перанесена

2008 2008-12-19T10:46:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёння 18 снежня ў Берасцейскім абласным судзе адбыўся разгляд скаргі на забарону правядзення ў горадзе “Марша дробных хуліганаў". Але паколькі на разгляд справы не з’явіліся прадстаўнікі Берасцейскага гарвыканкама, то судовае паседжанне было вырашана перанесці на 8 студзеня, каб абавязаць прысутнічаць хоць аднаго прадстаўніка гарвыканкама.

 
- Наша асноўная задача - дамагчыся прызнання неправамернымі дзеянні па забароне правядзення гэтага марша, каб суд прызнаў, што нашы правы былі парушаныя і каб у наступным такіх парушэнняў не было, - гаворыць праваабаронца Раман Кісляк.

 
Нагадаем, 19 актывістаў дэмакратычных сілаў з розных гарадоў вобласці падалі скаргу на рашэнне гарвыканкама, якім не дазволіў правядзенне "Марша дробных хуліганаў". Яна і адскарджваецца ўжо на працягу 5 месяцаў спачатку ў гарадскім, а зараз абласным судах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства