viasna on patreon

У Брэсце актывіста Партыі БНФ затрымалі за спецвыпуск бюлетэня

2008 2008-12-17T17:55:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 16 снежня ў Брэсце быў затрыманы актывіст Партыі БНФ Яўген Сошка, які планаваў распаўсюдзіць спецвыпуск бюлетэня абласной партыйнай арганізацыі.

 

Інцыдэнт адбыўся каля 19.00 на вуліцы Маладагвардзейскай. Супрацоўнік міліцыі праверыў у яго дакументы і, выявіўшы ў актывіста бюлетэні, затрымаў яго, паведаміў БелаПАН праваабаронца Раман Кісляк.

 

Я.Сошка быў дастаўлены ў Маскоўскі РАУС. Там ў яго ўзялі тлумачэнні, забралі есё асобнікі бюлетэня, якія былі ў яго, і ў 21.30 адпусцілі без складання пратаколу.

 

Сябра Партыі БНФ не паспеў распаўсюдзіць ні аднаго асобніка выдання, які быў цалкам прысвечаны высяленню з кватэры без прадастаўлення іншага жылога памяшкання актывісткі руху "За Свабоду" Жаны Абрамавай. У прыватнасці, у бюлетэні размешчаныя фатаграфіі Ж.Абрамавай, ейнай маці і шасцігадовай сястры, выселеных разам з актывісткай з кватэры; гісторыя канфлікту; вытрымкі з судовага рашэння суду Маскоўскага раёна Брэста, які 25 лістапада задаволіў пазоў КУП "ЖРЭУ Брэста" аб высяленні Ж.Абрамавай з кватэры без прадастаўлення ёй іншага жылля.

 

Як заявіў старшыня Брэсцкай абласной арганізацыі Партыі БНФ Зміцер Шыманскі, іх мэта — дапамагчы актывістцы; прыцягнуць увагу грамадскасці, а таксама рэспубліканскіх і міжнародных структур да ейнай праблеме; ініцыяваць звароты грамадзян, грамадскіх арганізацый, вядомых палітыкаў і дзеячоў культуры ў органы ўлады з патрабаваннем адмяніць рашэнне суду.

 

2 снежня на цэнтральнай плошчы Брэста прайшла акцыя пратэсту супраць высялення з кватэры актывісткі апазіцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства