viasna on patreon

Юрась Бакур: Маю права на мірны пратэст

2008 2008-12-16T14:59:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Берасцейскі грамадскі актывіст Юрась Бакур не пагадзіўся з рашэннем суда. Бакур звярнуўся з касацыйнай скаргай у абласны суд на рашэнне суда Ленінскага раёна Берасця ад 3 снежня.

Па рашэнню суда ён быў пакараны штрафам у памеры 70 тысяч рублёў за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, гэта значыць за ўдзел у акцыі пратэсту на плошчы Леніна ў Берасці супраць высялення маладафронтаўкі, актывісткі руху “За свабоду” Жаны Абрамавай з кватэры.

Юрась Бакур просіць абласны суд адмяніць рашэнне суда Ленінскага раёна. Актывіст лічыць, што мае права на мірны пратэст і што такое рашэнне суда парушае яго грамадзянскія правы, паколькі Берасцейскі гарвыканкам усе апошнія гады не дае дазволу на правядзенне акцый у цэнтры горада. Адзіным месцам для 300-тысячнага горада вызначаны стадыён “Лакаматыў” за высокім бетонным плотам. На думку Бакура, вызначэнне для акцый такога месца – гэта выцясненне грамадзкай актыўнасці з публічных месцаў Берасця ў бязлюдную рэзервацыю. Акцыі на стадыёне “Лакаматыў” малаэфектыўныя.

Аналагічную касацыйную скаргу ў абласны суд напісала і Жана Абрамава.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства