viasna on patreon

Газету “Беларусь партызанская” канфіскавалі для экспертызы

2008 2008-12-16T10:37:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Супрацоўнікам міліцыі падаўся падазроным пакунак, які нёс актывіст руху “Маладая Беларусь” Алесь Круткін.

 

Хлопца завезьлі ў пастарунак і дзьве гадзіны распытвалі, што ён меркаваў рабіць з газэтай “Беларусь партызанская”, якую ў яго знайшлі пры асабістым даглядзе. Алесь Круткін патлумачыў, што гэтая газэта выдаецца пры падтрымцы Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і што выданьне, якое мае наклад 299 паасобнікаў, не падлягае рэгістрацыі ў якасьці пэрыядычнага сродку масавай інфармацыі.

 

Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што гэтыя тлумачэньні іх не задавальняюць, і канфіскавалі 18 паасобнікаў газэты — як паведамілі Алесю Круткіну, нібыта для экспэртызы выданьня і ягонага зьместу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства