viasna on patreon

У страйкоўцаў перапісваюць пашпартныя дадзеныя

2008 2008-12-15T11:21:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сёньня старшыня грамадзкага аб’яднаньня “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” (афіцыйна зарэгістраванае ва Ўкраіне) Віктар Гарбачоў заявіў “Свабодзе”, што практычна ўсе рэгіянальныя арганізацыі ў Беларусі падтрымаюць Марш прадпрымальнікаў у Менску.

“Гэта праблема 200 тысяч прадпрымальнікаў, – кажа Віктар Гарбачоў. – Таму адпаведна вырашаць праблему трэба сумесна, а не паасобку. З рэгіёнаў ужо накіроўваюцца нашы прадстаўнікі. Мне раніцай тэлефанавалі са Слуцка, Гомельшчыны, Баранавічаў і іншых рэгіёнаў. Паведамленьні сьведчаць, што ў дарозе аўтамабілі і аўтобусы спыняюць міліцыянты. Але гэты транспарт не заварочваюць назад. Міліцыянты перапісваюць пашпартныя дадзеныя і толькі”.

 

Тым часам, як паведамле “Радыё Свабода”, на выезьдзе з Рэчыцы супрацоўнікі мясцовай ДАІ спынілі аўтамашыну актывіста руху “За свабоднае разьвіцьцё прадпрымальніцтва” Алега Шабетніка: “Міліцыя перапісала ўсіх, хто ехаў у маёй машыне – і адпусьціла. Тэлефанавалі мне й тыя рэчыцкія прадпрымальнікі, якія паехалі раней за мяне. Іх таксама спынялі, правяралі дакумэнты і адпускалі. Нікога не разварочвалі назад”.

Спадар Шабетнік зьвязвае такую “лаяльнасьць” міліцыі з тым, што на акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Менску можа быць агучана пазыцыя ўладаў наконт існаваньня малога бізнэсу у новым годзе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства