Апазыцыянэраў не выпускаюць ва Ўкраіну
https://spring96.org/be/news/26438
2008
2008-12-11T15:24:43+0200
2008-12-11T15:24:43+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
На памежным пераходзе “Макраны”, што на беларуска-ўкраінскай мяжы (Маларыцкі раён), праблемы зазнаюць сёньня сябры беларускай апазыцыі. Як паведаміў “Свабодзе” адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Аляксандар Таўстыка, беларускія памежнікі і мытнікі чыняць асабліва пільны ператрус у аўтобусе, які накіроўваецца ва Ўкраіну.
“Пакуль пераправяраюць усіх удзельнікаў Новай школы маладых палітыкаў. Да прыкладу, у старшыні Гарадзенскай арганізацыі АГП Юрася Істоміна супрацоўнікі КДБ забралі ноўтбук, дыскі і літаратуру. Корпаюцца службісты таксама ў прыватных рэчах іншых”, — заявіў Аляксандар Таўстыка.