10 снежня жыхарам Беларусі было раздадзена больш за 10 тысяч асобнікаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
Нягледзячы на шматлікія затрыманьні 10 снежня па ўсёй Беларусі, праваабаронцы і моладзь у многіх гарадах змаглі правесці акцыі і прэзентаваць грамадзянам дзесяткі тысяч асобнікаў Дэкларацыі і ўлётак. Нават у Менску, пасьля затрымання часткі удзельнікаў акцыі ўдалося перадаць менчукам некалькі тысяч Дэкларацый.
Нягледзячы на затрыманьне 4 актывістаў, гарадзенскія праваабаронцы завяршылі святкаванне юбілею прыняцця Дэкларацыі правоў чалавека разносам інфармацыйных матэрыялаў па паштовых скрынях. Жыхары Гародні акрамя самой Дэкларацыі правоў чалавека атрымалі яшчэ і інфармацыйныя матэрыялы, якія распавядалі пра тое, як у нашай краіне насам рэч сітуацыя з правамі чалавека. Таксама па горадзе былі расклееныя плакаты з тэкстам дэкларацыі. Так у Гародні завяршылі святкаванне 10-га снежня.
У Наваполацку актывісты напрацягу дня раздавалі ўлёткі-напаміны ад 60-годдзі прыняцця Усеагульнай дэкларацыі на вуліцах горада, а таксама ў дхзяржаўным універсітэце.
Удала прайшлі мерапрыемствы ў іншых гарадах: Гомелі, Мазыры, Рэчыцы, Берасці, Баранавічах ды іншых.